11:00 06.06.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Мінску з'явіліся вуліцы імя Алеся Дудара і Аркадзя Смоліча

Аркадзь СМОЛІЧ

Менскі гарадскі савет дэпутатаў пастанавіў () надаць назвы некаторым часткам Менска, дзе маюць з'явіцца новыя вуліцы і паркі, Радыё Свабода.

Праектаваную вуліцу ў межах Партызанскага праспэкту, вуліц Куляшова і Шышкіна назвалі імем савецкага памежніка, дывэрсанта НКВД і кіраўніка выведнага аддзелу КДБ Яўгена Міркоўскага.

Праектаваную вуліцу між вуліцамі Янкі Лучыны і Чыжэўскіх — імем беларускага навукоўца, аднаго з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, міністра сельскай гаспадаркі БНР Аркадзя Смоліча, расстралянага бальшавікамі ў 1938 годзе

Праектаваную вуліцу ад Ігуменскага тракту да вуліцы Чыжэўскіх — імем беларускага савецкага кампазытара Ўладзімера Алоўнікава

Праектаваную вуліцу ад Ігуменскага тракту да вуліцы Смоліча — імем беларускага паэта Алеся Дудара, расстралянага бальшавікамі ў 1937 годзе

Пешаходную зону ад Сьвята-Духавага катэдральнага сабору да вуліцы Багдановіча — Козьма-Дзямянаўскім спускам

Парк між вуліцамі Пляханава, Ванеева і Райніса — імем кіргіскага пісьменьніка Чынгіза Айматава

Парк між вуліцай Даўгабродзкай, завулкам Казлова і Сьляпянкай — імем дыплямата і былога старшыні Менгарвыканкаму Аляксандра Герасіменкі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме