16:45 07.12.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Мінскі абласны суд накіравана скарга








ДВА ЦІ АДЗІН?

6 снежня бягучага года Мінскі абласны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) абскардзіў у судзе Мінскай вобласці адно з рашэнняў сумеснага пасяджэння прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта па пытаннях стварэння акруговых выбарчых камісіяў па выбарах у Мiнскi абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Як вядома, гэтае ўладнае паседжанне адбылося 4 снежня. На ім у склад акруговай выбарчай камісіі Салігорскай цэнтральнай выбарчай акругі №54 улады ўключылі вылучэнца ад Мінскага абкама БСДП Генадзя Масакоўскага, які працуе слесарам-рамонтнікам у ААТ «Беларуськалій» у Салігорску.

Двум жа іншым вылучэнцам ад абкама БСДП было адмоўлена ўвайсці ў склад акруговых выбарчых камісіяў. Сацыял-дэмакратам з Грамады Аляксандру Сдвіжкову і Анатолю Юрэвічу не далі зялёнае святло на ўключэнне ў акруговыя камісіі. Першы спадзяваўся папрацаваць у акружкаме Барысаўскай залінейнай выбарчай акругі №26, а другі быў наважаны зрабіцца сябрам камісіі Казловіцкай выбарчай акругі №50 у Слуцкім раёне.

Анатоль Юрэвіч выказаў жаданне абскардзіць ад імя абласнога камітэта БСДП гэтае рашэнне сумеснага паседжання прэзідыума Мінаблсавета і Мінаблвыканкама ад 4 снежня. Таму аўтар гэтых радкоў правёў юрыдычныя кансультацыі з супрацоўнікам Беларускага Хельсінскага камітэта Зміцерам Чарных, бо БХК мае практыку юрыдычнага абскарджвання падобных пастановаў мясцовай улады. У выніку замоўным лістом у Мінаблсуд і была адпраўлена згаданая вышэй скарга. У ёй сказана, што Юрэвіч як старшыня Слуцкай раённай арганізацыі партыі мае дастатковы вопыт для працы ў акружкаме №50.

Алесь АБРАМОВІЧ, старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме