20:00 27.09.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

“У Грамады скралі рэальныя галасы”



ЗАЯВА

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) лічыць, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 11 верасня 2016 года, не былі свабоднымі і адкрытымі, а вынікі галасавання выклікаюць сумнеў.

Назіральнікі БСДП зафіксавалі нізкую яўку выбаршчыкаў на вялікай колькасці выбарчых участках, якая ў бальшыні выпадкаў не даходзіла да 50%. У шэрагу выпадкаў было зафіксавана прымусовае галасаванне пад час датэрміновага галасавання, выбарчыя “каруселі”, неналежнае захаванне скрынь для галасавання на выбарчых участках, заніжэнне спісу выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі ўчасткаў з мэтай завышэння яўкі і моцна завышаныя лічбы жадаючых прагаласаваць на даму.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме