Yota

11:45 04.09.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Спыніць палітычны ціск на Мікалая Статкевіча (Заява Прэзідыума БСДП)

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) пратэстуе супраць зняволення сацыял-дэмакрата Мікалая Статкевіча і лічыць, што рэжым асабістай улады Аляксандра Лукашэнкі працягвае свой ціск на прадстаўнікоў беларускага грамадства. 26 жніўня 2017 года Мікалай Статкевіч быў арыштаваны ў чарговы раз за арганізацыю акцый пратэсту .

БСДП лічыць, што грамадзяне нашай краіны знаходзяцца пад палітычным ціскам сучаснага рэжыму, які не мае ніякіх іншых сродкаў і спосабаў для ўтрымання ўлады, апроч рэпрэсій.

Прэзідыум БСДП патрабуе спыніць палітычны ціск на лідараў і актывістаў дэмакратычнага руху, спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме