18:31 19.04.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Сацыял-дэмакраты абурыліся расейскім сьцягам на форме берасьцейскіх хакеістаў

Берасьцейскія сацыял-дэмакраты паскардзіліся ў Міністэрства спорту на выкарыстаньне сьцягу Расейскай Фэдэрацыі на форме юнацкай хакейнай каманды «Брэст» у часе Велікоднага турніру ў Чэхіі.

Скаргу ў міністэрства накіраваў кіраўнік берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі. Актывіст лічыць недапушчальным выкарыстаньне сымболікі іншых краінаў, асабліва на форме камандаў, якія выступаюць за мяжой:

«Сорамна за краіну і за свой горад. Сорамна нават не за бойку, якая адбылася ў часе гэтага Велікоднага турніру, а за выкарыстаньне сымболікі іншай краіны. Мы пачыталі на сайце, што спонсары ХК „Брэст“ — гэта ўсе беларускія прадпрыемствы. Таму мы патрабуем спыніць практыку выступу беларускіх камандаў пад сымболікай іншых краінаў, зрабіць вычарпальныя захады, каб не дапусьціць падобных сытуацыяў надалей. Самі гульцы тут не вінаватыя, а вось службовыя асобы павінны панесьці адказнасьць», — кажа Ігар Маслоўскі.

У скарзе спадар Маслоўскі просіць высьветліць асобу заказчыка формы з расейскай сымболікай ды прыняць дысцыплінарныя захады да службовых асобаў, якія «нанесьлі шкоду іміджу Рэспублікі Беларусі».

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме