16:15 19.12.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Сацыял-дэмакраты і Зялёныя агучылі сацыяльны парадак дня

Сацыял-дэмакраты і Зялёныя агучылі сацыяльны парадак дня

Сёння, 19 снежня, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, першы намеснік старшыні БСДП Аляксей Сігаеў, першы намеснік Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук наведалі беларускую вёску Парыж (Пастаўскі раён) дзе з мясцовай Эйфелевай вежы агучылі 35 сацыяльных пытанняў да беларускай улады. У знак салідарнасці з пратэстным рухам "жоўтых камізэлек", які пачаў распаўсюджвацца па Еўропе і дамагаецца паляпшэння свайго эканамічнага становішча, лідары сацыял-дэмакратаў і зялёных апранулі жоўтыя камізэлькі.

"Палітычны парадак дня ў Беларусі сфарміраваны - гэта правядзенне свабодных і справядлівых выбараў па стандартах АБСЕ, а таксама змены ў Канстытуцыі з мэтай абмежавання як тэрмінаў паўнамоцтваў Прэзідэнта, так і наданню парламенту большай часткі паўнамоцтваў, а таксама рэфармаванне ўсіх дзяржаўных сфераў пачынаючы ад адукацыі і сканчваючы войскам. Сацыяльны жа парадак дня дагэтуль быў на фоне, аднак менавіта сацыяльныя пытанні ўяўляюць сабой найбольшы інтарэс для простых грамадзян" - гаворыць Ігар Барысаў.

Першы намеснік старшыні Беларускай партыі" Зялёныя" Дзмітрый Кучук лічыць, што з сацыяльным парадкам дня вельмі шчыльна пераплятаюцца экалагічныя пытанні.

"Дастаткова ўзяць пытанне будаўніцтва АЭС. Акрамя таго, што сама па сабе атамная станцыя не з'яўляецца экалагічна чыстым аб' ектам, так улада ўжо анансавала, што электраэнергія для грамадзян будзе даражэй, чым для прамысловых прадпрыемстваў. Гэта яшчэ адзін аргумент, чаму будаўніцтва АЭС павінна быць спынена - яна будзе біць па гаманцах простых беларусаў", - гаворыць Кучук.

Сацыяльны парадак дня:

1. Павышэнне мінімальнага заробку на 100 еўра. Зараз ён 305 руб (126 еўра)
2. Павышэнне мінімальнай пенсіі на 50%. Зараз яна 216 руб (90 еўра)
3. Павышэнне мінімальнай стыпендыі на 100%. Зараз яна 87 руб (36 еўра)
4. Вяртанне ў страхавы стаж перыяду знаходжання ў адпачынку па догляду за дзіцяці ва ўзросце да трох год, вучобе ў ВНУ, догляду за людзьмі з інваліднасцю
5. Увядзенне сістэмы прагрэсіўнага падаткаабкладання
6. Увядзенне дапамогі па беспрацоўя людзям, якія страцілі працу ў памеры 60% ад апошняга заробку на апошнім месцы працы на працягу года пры немагчымасці працаўладкавацца напрацягу трох месяцаў
7. Вызваленне ад падаткаабкладання мінімальнага заробку
8. Увядзенне 36-гадзіннага працоўнага тыдня
9. Выдача 13-га заробка ўсім работнікам дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў
10. Скасаванне Дэкрэту #1 аб дармаедах
11. Адмена акцызаў на паліва
12. Адмена дарожнага падатку
13. Увядзенне бестэрміновага працоўнага кантракту для рабочых і работнікаў прадпрыемстваў
14. Рэгістрацыя незалежных прафсаюзаў на прадпрыемствах
15. Заключэнне бестэрміновых дамоваў на пражыванне ў інтэрнатах грамадзянам, якія пражылі ў інтэрнатах не менш за 5 год
16. Вывесці Федэрацыю Прафсаюзаў Беларускую з дзяржаўнага падпарадкавання
17. Увядзенне падатку на раскошу
18. Дэбюракратызацыя дзяржаўнага кіравання
19. Спыніць будаўніцтва АЭС
20. Бясплатныя лекі для пенсіянераў ва ўзросце 70+ і дзяцей ва ўзросце да трох год
21. Зніжэнне пенсійнага ўзросту для мужчын да 60 год
22. Правядзенне пенсійнай рэформы
23. Вяртанне ільготаў ліквідатарам ЧАЭС, ганаровым донарам, удзельнікам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў
24. Выкуп чэкаў "Жыллё" і "Маёмасць" у насельніцтва
25. Гуманізацыя крымінальнага заканадаўства
26. Дэідэалагізацыя навучальных устаноў
27. Бясплатная першая вышэйшая адукацыя 28. Адмена платных перадач і залікаў студэнтам
29. Права на прыярытэтнае працаўладкаванне выпускнікам ВНУ
30. Павышэнне выдаткаў на адукацыю да 8% бюджэту
31. Павышэнне выдаткаў на медыцыну да 8% бюджэту
32. Увядзенне абавязковай страхавой медыцыны за кошт працадаўцы
33. Скасаванне лячэбна- працоўных прафілакторыяў
34. Увядзенне аднолькавай аплаты працы для асобаў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі
35. Спыніць будаўніцтва шкодных вытворчасцяў.

Ініцыятары акцыі адзначаюць, што ў Францыі пратэстоўцы былі пачуты і мінімальны заробак ім быў падвышаны на 100 еўра. Калі беларусы не будуць пасіўнічаць, то і ў нас атрымаецца ўздзейнічаць на ўладу і дамагацца выканання сацыяльнага парадку дня.

На першым этапе кампаніі ініцыятары заклікаюць да акцыі салідарнасці ў інтэрнэце - фатаграфавацца ў жоўтых камізэльках і выстаўляць хэштэг #хачуякупарыжы, а таксама падпісвацца пад петыцыяй да адміністрацыі прэзідэнта з пазначанымм вышэй патрабаваннямі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме