11:45 08.08.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

СПЫНІЦЬ ПРАВАКАЦЫІ АДНОСНА НЕЗАЛЕЖНЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ!

СПЫНІЦЬ ПРАВАКАЦЫІ АДНОСНА НЕЗАЛЕЖНЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ!


Заява Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) пратэстуе супраць затрыманняў журналістаў незалежных інфармацыйных кампаній TUT.by i БелаПАН Дзмітрыя Бобрыка, Ганны Ермачонак, Андрэя Серады, Яўгеніі Беразюк, Марыны Золатавай, Ганны Калтыгінай, Ульяны Бабаед, Галіны Ўласік і Таццяны Каравенковай, а таксама змяшчэнні некаторых з іх у ізалятар часовага ўтрымання. Мы таксама пратэстуем супраць ператрусаў у незалежных журналістаў Вольгі і Паўлюка Быкоўскіх.

Мы лічым, што прычыны вобшукаў на офісах самых буйных незалежных выданняў, а таксама кватэрах незалежных журналістаў, затрыманне некаторых з іх, а таксама зняволенне часткі журналістаў з’яўляецца нічым іншым, як праявай рэпрэсій ў дачыненні да незалежных выданняў і свабоды слова ў Беларусі, дэманстрацыяй сілы і спосабам застрашэння.

БСДП мяркуе, што падобнымі правакацыйнымі дзеяннямі наносіцца шкода іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, развейваецца міт таго, што мы жывем у адкрытай, бяспечнай і талерантнай краіне, здатнай да дыялогу, у якой працуе закон і паважаецца плюралізм думак.

Мы перакананыя, што змяшчэнне журналістаў у ізалятар часовага ўтрымання, пераважная колькасць з якіх жанчыны, з’яўляецца вяршыняй цынізму, бо ў іх дзеяннях няма грамадскай небяспекі і ў падобных мерах не было ніякай патрэбы. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае неадкладна вызваліць журналістаў, якія ўтрымліваюцца ў ізалятары часовага ўтрымання і прадоўжыць разбіральніцтвы па фактах несанкцыяванага доступу па чужых паролях да платнага доступу БелТА цывілізавана, без гвалту і гістэрыкі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме