09:15 08.08.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Праваабарончы цэнтр «Вясна-96» аказвае юрыдычную дапамогу Алесю Абрамовічу

8 жніўня бягучага года старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алесь Абрамовіч звярнуўся за юрыдычнай дапамогай да Праваабарончага цэнтра «Вясна-96» у справе складання касацыйнай скаргі на пастанову суда Цэнтральнага раёна горада Мінска ад 2 жніўня. У той дзень суддзя гэтага суда Вікторыя Шабуня вырашыла спагнаць з лідара сацыял-дэмакратаў Міншчыны і жыхара Барысава Алеся Абрамовіча 50 базавых вялічынь штрафа альбо 1150 рублёў ў даход дзяржавы. Сацыял-дэмакрат быў прызнаны спадарыняй Шабуняй вінаватым у парушэнні часткі 3 артыкула 23.34 КоАП РБ падчас падзеяў 3 ліпеня ў беларускай сталіцы.

Тады незадаволеныя сённяшняй уладай грамадзяне Беларусі зладзілі несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў дзень дзяржаўнага свята, пасля чаго прайшліся пад кіраўніцтвам аднага з сузаснавальнікаў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса і былога палітвязня Міколы Статкевіча па праспекту Незалежнасці з лозунгам «Баста!». Пратэстнае шэсце прайшло пад спевы групы «Брута» і спявака Сяргея Міхалка, якія даносіліся з музычнай гукаўзмацняльнай апаратуры дэманстрантаў.

Цікава, што ў сваёй матывіровачнай частцы пастановы ад 2 жніўня Вікторыя Шабуня спасылалася не толькі на айчыннае заканадаўства, але і на Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якія ратыфікаваныя беларускім урадам. Спасылка рабілася, напрыклад, на артыкул 29 з дэкларацыі, які ў разуменні мінскай суддзі накладае на кожнага чалавека жорсткія абавязкі перад грамадствам.

Праваабаронцы з «Вясны-96» ужо не менш за тузін разоў дапамагалі Алесю Абрамовічу ў складанні розных касацыйных скаргаў па фактам яго ўдзелу ў несанкцыянаваных пратэстных акцыях на працягу мінулага і бягучага года, за што ён ім вельмі ўдзячны. Двойчы супрацоўнік згаданага Праваабарончага цэнтра Алег Мацкевіч склаў ад імя Алеся Абрамовіча скаргі ў Камітэт па правах чалавека Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў, якія зараз разглядаюцца ў гэтай аўтарытэтнай міжнароднай установе.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме