ethtrade

18:02 18.04.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Працаўладкаванне не дзеля статыстыкі

Актывісты кампаніі «За наш горад» заклікаюць жыхароў вобласці патрабаваць ад уладаў выканання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пры ўладкаванні на працу. Адпаведную інфармацыйна-прававую кампанію, якая ўключае ў сябе пакрокавы алгарытм дзеянняў, пачалі грамадскія актывісты ў Брэсцкай вобласці.

У адпаведнасці з артыкулам 41 Канстытуцыі грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.

Па словах актывісткі кампаніі «За наш горад», старшыні Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП Ганны Канюс, у першую чаргу такія патрабаванні могуць вылучаць часова не працуючыя грамадзяне, якія маюць кваліфікацыю, але тыя, што засталіся без працы, адпаведнай іх адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, здароўю.

Палітык адзначыла, што вышэйшыя службовыя асобы краіны абавязалі кіраўнікоў адміністрацый раёнаў працаўладкаваць усіх, хто мае патрэбу да 1 мая, а сярэдні ўзровень зарплаты павінен складаць у эквіваленце 500 долараў ЗША. На думку палітыка, працаўладкаванне не павінна выконвацца для «добрай» статыстыкі.

«Прымаемыя ўладамі меры па працаўладкаванні павінны спрыяць самарэалізацыі чалавека і адпавядаць сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёну, павялічваючы эканамічны патэнцыял. У пагоні за павелічэннем працоўных месцаў ніхто не гарантуе работніку сёння годны ўзровень жыцця, прапаноўваючы частковую занятасць, пераводзячы тых, якія працуюць, на скарочаны працоўны дзень. Такім чынам, за кошт адных грамадзян, улады спрабуюць вырашыць праблему іншых», - каментуе сітуацыю Ганна Канюс.

Паводле яе слоў актывісты кампаніі «За наш горад» падрыхтавалі прыкладны ўзор заявы і гатовыя аказаць тым, хто мае патрэбу кансультацыйную дапамогу. «Таму ўсім беспрацоўным мы прапануем накіраваць зварот на імя кіраўніка адміністрацыі раёна з патрабаваннем прадастаўлення працы да 1 мая ў адпаведнасці з кваліфікацыяй і памерам аплаты 1000 рублёў у месяц» - дадае Ганна Канюс.

Прэс-служба

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме