18:16 18.01.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Пра суд БСДП з адміністрацыяй Першамайскага раёна Мінска...

БСДП (Грамада) судзілася з адміністрацыяй Першамайскага раёна Мінска, бо ў выбарчыя камісіі не ўзялі ніводнага партыйца

У аўторак, 9 студзеня, суд Першамайскага раёна Мінска адмовіў БСДП (Грамада) у скарзе да адміністрацыі гэтага раёна сталіцы.

Намеснік старшыні БСДП (Грамада) Аляксей Сігаеў паведаміў «Нашай Ніве», што партыя звярталася са скаргай у суд на рашэнне адміністрацыі Першамайскага раёна аб фармаванні выбарчых камісій.

З 8 чалавек, прапанаваных партыяй у якасці прадстаўнікоў участковых камісіі, раённая адміністрацыя Першамайскага раёна не прапусціла ніводнага.

Аляксей Сігаеў

«Мы не спадзяваліся на нейкае станоўчае рашэнне суда. Наўрад ці суд мог адмяніць рашэнне адміністрацыі раёна. Але ў суд мы ішлі для таго, каб паказаць, што не будзем гэта «праглынаць». Мы не хочам, каб маніпуляцыі з утварэннем камісіі проста так сыходзілі з рук адміністрацыі», — паведаміў намеснік старшыні БСДП (Грамада).

Усяго па краіне БСДП (Грамада) спрабавала вылучыць 21 прадстаўніка ва ўчастковыя камісіі (у Мінску 10 чалавек, у Брэсце 6 і Верхнядзвінску 5).


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме