18:00 02.11.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Пяцісотгадовы човен прывезлі ў цэнтр Мінска

Фота ілюстрацыйнае

Супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук і дайвінг-цэнтра «Марскі пегас» дасталі з Нёмана 8-метровы дубовы човен пачатку ХVI ст., Радыё Свабода.

Човен вагой паўтары тоны даставілі для аналізу ў Акадэмію навук у нядзелю. Знаходку выявілі ў Нёмане ля вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна.

Аналіз паказаў, што чоўну паўтысячы гадоў, дуб для яго быў ссечаны паміж 1500-м і 1510 годам. Археолагі не спадзяваліся, што човен «настолькі старажытны», кажа кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі. Цяпер навукоўцы вырашаюць, як закансерваваць знаходку. Дзе будзе захоўвацца човен, вырашыць кіраўніцтва Інстытута гісторыі і Акадэміі навук.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме