22:00 31.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Патаемныя мары і спадзяванні А. Лукашэнкі

"Сэрца болей нішто супакоіць не можа,

Аднаго кожны дзень я жадаю ў жыцці.Каб за Сонцам услед мне...".
Пятрусь Броўка"...Застацца прэзідэнтам да самай смерці сваёй",- прыкладна так рыфмуюцца ў падсвядомасці Аляксандра Лукашэнкі яго патаемныя мары і спадзяванні. А пасля мяне хоць патоп.Ніякіх іншых мараў, іншых жыццёвых планаў і спадзяванняў у імкліва старэючага Аляксандра Лукашэнкі ўжо няма і быць ня можа. Яго насамрэч ужо не хвалюе не толькі лёс нашай краіны -- Беларусі, але й лёс уласных дзяцей. Па цалкам аб'ектыўных, так бы мовіць, фізіялагічных прычынах. Бараніць уладу любой цаной.
Сярод звычайных, эгацэнтрычных, не абцяжараных па жыццці аніякай ідэяй і бязьмерна цынічных людей, да якіх, безумоўна, адносіцца і Лукашэнка, у старасці няма і ня можа быць іншае мары, апроч клопату пра самога сябе. Лукашэнка цудоўна разумее, што з моманту ўчынення ім дзяржаўнага перавароту ў лістападзе 1996г. і зруйнавання ўсіх дзяржаўных інстытутаў (інстытуту выбараў, падзелу уладаў і г.д.) адносную бяспеку яму можа забяспечыць толькі неабмежаваная ўлада над іншымі людзьмі.Лукашэнка ўсведамляе, што значная частка людзей ужо амаль чвэрць стагоддзя сніць і марыць хутчэй пабачыць яго калі не ў жалезнай клетцы на лаве падсудных, дык хаця б у труне.І менавіта таму ён, Аляксандр Лукашэнка, калісьці народжаны па-за шлюбам просты сялянскі хлопец, у маленстве і ў падлеткавым узросце безбацькоўшчына з крыўднымі мянушкамі, выпадкова дарваўшыся да вяршыні ўлады ў Беларусі ў 1994-м, цяпер, праз чвэрць стагоддзя, ужо проста мусіць бараніць сваю неабмежаваную ўладу. Бараніць любой цаной, не зважаючы ні на што.Сёння толькі ўлада над людзьмі на гэтым кавалку зямлі пад назовам Беларусь здольная захаваць яму жыццё. Ніхто і нішто, нават умоўны Сусветны страхавы поліс ужо не можа гарантаваць ягонай бяспекі! Такую гарантыю дае толькі магчымасць да самай смерці кіраваць людзьмі і распараджацца іх лёсамі на гэтым кавалку Зямлі.Спроба самаідэнтыфікацыі А.Лукашэнкі.
Як чалавек з невысокім інтэлектам, народжаны ў савецкай Беларусі, якому з маленства не прывілі любоў да сваёй мовы, нацыянальную свядомасць і пачуццё прыналежнасці да беларускай нацыі(хай сабе і недасфармаванай), Аляксандр Лукашэнка так і не ўсвядоміў сябе беларусам.І таму ён з самага маленства адчуваў такі вось комплекс непаўнавартасці. І ўвесь час спрабуе сябе самаідэнтыфікаваць у якасці "рускага са знакам якасці". З-за гэткага комплексу непаўнавартасці Аляксандр Лукашэнка амаль чвэрць стагоддзя знішчаў усё беларускае ў Беларусі.І ўжо ў старасці зразумеў, што дайшоў да мяжы, за якой -- бездань і страта краіны.Страта краіны пад назвай Рэспубліка Беларусь, якой пакуль што кіруе Аляксандр Лукашэнка, азначае і страту ягонае ўлады. А страта ўлады азначае для яго смерць. Такая вось узаемасувязь.Адсутнасць прасторы для лавіравання
У Лукашэнкі ўжо няма ніякай прасторы для лавіравання. Ён нават не кантралюе цалкам сваю ахову, у якой амаль кожны другі -- яшчэ і агент ФСБ. Што ж датычыць урада Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ягонай адміністрацыі -- там сітуацыя пакуль што няпэўная. І цяжка сказаць, каго там болей: прадстаўнікоў "рускага міра" і агентаў ФСБ ці ўсё ж беларусаў-дзяржаўнікаў.Нікога ўжо не здзівіла тое, што нават перад прэзідэнтам Украіны П.Парашэнкам падчас нядаўняй "тусоўкі" ў Гомелі А.Лукашэнка ці то па загаду з Масквы, ці то па ўласнай ініцыятыве нёс агідную для Украіны нуду пра "дружбу на траіх". Знаходзячыся на ўтрыманні мацнейшага ва ўсім "брата", нельга паводзіць і пачуваць сябе вольна. Крок улева-управа ці ўбок -- і можна датэрмінова апынуцца на набёсах. Пасля Солсберы Лукашэнка гэта асабліва адчуў.Беларусь -- гэта ўжо не дзяржава дэ-факта, а кавалак зямлі, падкантрольнай Крамлю. На якой, як мяркуюць у Крамлі, жывуць тыя ж "рускія", ну, можа з невялікімі хібамі. Гэтыя хібы можна будзе выправіць пры вострай патрэбе. Напрыклад, напярэданні 2024г., калі трэба будзе канстытуцыйна замацаваць статус пажыццёвага прэзідэнта Расіі для Уладзіміра Пуціна.І найлепшым варыянтам для Крамля тут бачыцца далучэнне да Расіі гэтага нібыта "беларускага" кавалка "рускай" зямлі па крымскаму варыянту. Вядома, што Крэмль зробіць усё так, каб не атрымаўся "Данбас-2". І таму паспрабуе загадзя дамовіцца на гэты конт з Захадам.Размен Данбаса на Крым.Пакуль што пра такі размен у палітычных колах Еўропы гучна не гавораць. Але расійскія лабісты ва ўсім свеце працуюць у гэтым накірунку.Паспрабуем ўявіць найгоршае, а менавіта: сапраўды адбываецца такі размен. Ён прадугледжвае вывад расійскіх войск з Данбаса з усталяваннем на ўсёй яго тэрыторыі украінскага кантролю і суверэнітэту. А ўзамен Захад паступова здымае з Расіі санкцыі і прызнае Крым за Расіяй.Калі так здарыцца, дык увогуле далучэнне Беларусі да Расіі па крымскаму варыянту стане ўжо непазбежным. І гэткі аншлюс адбудзецца хаця б як імперская тэрытарыяльная кампенсацыя за адданы назад Данбас.Лукашэнка жахліва баіцца такога сцэнару развіцця падзей. І ад страху сам сябе заспакойвае: маўляў, усё гэта лухта і трызненне, такога проста быць не можа. Ну не можа, і ўсё!Таму варта яшчэ раз выразна падкрэсліць: Лукашэнка за 25 гадоў панавання і знішчэння ўсяго беларускага ў Беларусі ўжо дайшоў да краю. Мы з'яўляемся сведкамі таго, што Лукашэнка не можа нават з паперкі прамаўляць па-беларуску. І не таму, што развучыўся і пад старасць зусім здурнеў. А таму, што страшэнна баіцца, што ў Крамлі ня так зразумеюць.У цяперашні час існаванне Беларусі дэ-юрэ як дзяржавы залежыць выключна ад падзеяў вакол Украіны і міжнароднай кан'юнктуры.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме