16:45 24.07.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Палітычныя партыі - патрабуем прынцыпова змяніць закон!



Фото с сайта 4esnok.by

Прадстаўнікі палітычных партый і аргкамітэтаў па стварэнні палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў падпісалі заяву наконт лібералізацыі ўмоў дзейнасці.

“Мы, прадстаўнікі палітычных партый, аргкамітэтатаў па стварэнні палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый лічым, што палітычныя партыі ў сучасных умовах павінны адыгрываць вядучую ролю ў палітычным жыцці Беларусі і выражаць волю грамадзян у рашэнні дзяржаўных пытанняў,— гаворыцца ў дакуменце. — Мы канстатуем, што ў Рэспубліцы Беларусь склалася негатыўная практыка абмежавання дзейнасці партый, якая выражаецца ў стварэнні неабгрунтаваных перашкодаў для рэгістрацыі новых палітычных партый, для развіцця арганізацыйных структур ужо існуючых партый, а таксама абмежаванняў доступа да СМІ і да крыніц фінансавання. Пры гэтым назіраецца няроўнае стаўленне ўлады да палітычных партый у залежнасці ад іх лаяльнасці ў адносінах да дзеючай ўлады.

У сувязі з тым, што распачаўся працэс зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” патрабуем замацаваць у новай рэдакцыі закона прынцыпова важныя змены:

  • Спрасціць парадак рэгістрацыі палітычных партый, скараціць колькасць заснавальнікаў, увесці паведамляльны прынцып пастаноўкі на ўлік іх арганізацыйных структур;
  • Забяспечыць дзяржаўнае фінансаванне статутнай дзейнасці палітычных партый, а таксама спрыяць прадастаўленню памяшканняў з фонда рэспубліканскай і камунальнай уласнасці для выканання імі дзейнасці ў статутных мэтах;
  • Абавязаць дзяржаўныя органы і органы самакіравання прадаставіць роўныя магчымасці для дзейнасці ўсіх палітычных партый, у тым ліку гарантаваць ім права доступу да дзяржаўнага тэлебачання, газет і радыё.

Мы заяўляем, што без ўліку і рэалізацыі гэтых прапаноў, папраўкі ў закон будуць насіць касметычны, фармальны характар і не будуць спрыяць далейшаму развіццю палітычнай сістэмы Беларусі”.

Прынцыповы дакумент падпісалі старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў, старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў, старшыня ПАГА “Рух “За Свабоду” Юрый Губарэвіч, выконваючы абавязкі старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, старшыня Беларускай партыі левыя (Справядлівы свет) Сяргей Калякін, старшыня Міжнароднага Цэнтра Грамадзянскіх Ініцыятыў Вольга Карач, старшыня Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў, першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук, старшыня аргкамітэту па стварэнні Партыі свабоды і прагрэса Уладзімір Навасяд, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі, старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі жанчын “Надзея” Алена Яськова.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме