21:30 04.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НОВАЯ ПАРТЫЙНАЯ СУПОЛКА

НОВАЯ ПАРТЫЙНАЯ СУПОЛКА

27 верасня г. г. галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта паставіла на ўлік новую арганізацыйную структуру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) – Магілёўскую раённую суполку.

Афіцыйнае паведамленне пра гэта прыйшло на адрас партыйнага офісу ў Мінску ўчора.

Магілёўская раённая суполка БСДП будзе дзейнічаць на тэрыторыі сельскага Магілёўскага раёна.

Раней у Магілёўскай вобласці былі пастаўленыя на ўлік Ленінская і Кастрычніцкая раённыя арганізацыі, якія працуюць у абласным цэнтры. Гэта дало мачымасць на пачатку 2017 г. зарэгістраваць Магілёўскую абласную арганізацыю БСДП.

Цяпер БСДП мае пяць абласных і Мінскую гарадскую арганізацыю. Стратэгічным планам равіцця партыі на 2018--2021 гг. прадугледжана зарэгістраваць апошнюю, Гомельскую, абласную арганізацыю БСДП.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме