09:30 30.08.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НА СМЕРЦЬ АРЦЁМА ХАРАШЭЯ

Я не бачыў яго і не чуў пра яго. І калі б не ягоная трагічная смерць, пэўна, ніколіне даведаўся б, што ў Вілейцы быў такі настаўнік – Арцём Харашэй.З усіх каментароў прысвечных гэтай падзеі, якія я прачытаў на сайце НН,вылучу адзін:“Вы можаце ўявіць у ЕС ці Канадзе што настаўнік жыве ў інтэрнаце, як бежанец зваюючых краін? Зарплаты настаўніка не хапае нават на арэндуЦяпер задам пытанне тым, хто чытаў трылогію Аляксея Талстога “Блуканне папакутах”. Колькі пакояў было ў кватэры маладога піцерскага інжынера ІванаІванавіча Цялегіна?Гэтае пытанне я любіў задаваць інжынерам і тэхнікам славутага колісь“Інтэграла”, якія, нібы студэнты, туліліся ў невялікіх пакоях па чатыры і наватпяць чалавек у “абшчазе” на вуліцы Казінца.А яшчэ я любіў задаваць такое пытанне: што купіў на свой першы заробаксормаўскі рабочы Павел Уласаў з аповесці Максіма Горкага “Маці”? І ці можанешта такое і ў такой колькасці купіць на свой заробак савецкі інжынер, настаўнік,лекар?“Буржуазія пазбавіла свяшчэннага арэолу ўсе роды дзейнасці, якія да гэтагачасу лічыліся ганаровымі і на якія глядзелі з багавейлівым трымценнем. Лекара,юрыста, святара, паэта, чалавека навукі яна ператварыла ў сваіх платных наёмныхработнікаў”.Чытаючы ў маладыя гады гэтыя словы, я міжволі экстрапаляваў іх на савецкуюрэчаіснасць. Маркс і Энгельс і падумаць не маглі, што ў Расіі, прыкрываючыся іхімёнамі, да ўлады прыйдуць людзі, якія будуць працаваць не на ўзвышэнне, а напаніжэнне чалавека, што ў буржуазных Канадзе і Штатах, у Нямеччыне і Францыібудзе больш сацыялізму, чым у “першай краіне пераможнага сацыялізму”. Лекар іюрыст, інжынер і настаўнік там не туляцца ў “абшчагах”, не жывуць у вясковыххатах, дзе ні вадаправода, ні гарачай вады, ні каналізацыі. Там мігрантаў з Азіі іАфрыкі ў такіх умовах трымаць нельга.А яшчэ я любіў цытаваць Леніна: “Народны настаўнік павінен быць у наспастаўлены на такую вышыню, на якой ён ніколі не стаяў і не можа стаяць убуржуазным грамадстве… Да такога стану спраў мы павінны ісці сістэматычнай,няўхільнай, настойлівай працай і над яго духоўным уздымам, і над яго ўсебаковайпадрыхтоўкай да яго сапраўды высокага звання і, галоўнае, галоўнае і галоўнае –над уздымам яго матэрыяльнага становішча”.Вось пра гэтае “галоўнае, галоўнае і галоўнае” ўвесь час забывалі і забываюцьтыя, хто называлі і, пэўна, як міністр Карпенка, яшчэ называюць сябе камуністамі-ленінцамі.Настаўнік царскай гімназіі мог сабе дазволіць паездку ў Берлін ці Парыж. Інават народны настаўнік (настаўнік пачатковай школы) Андрэй Лабановіч уцарскі час жыў непараўнальна лепш за многіх іх калег у суверэннай і“еўрапейскай” Беларусі: у яго было гарантаванае жыллё пры школе, а старожкабабка Мар’я за ім прыбірала, яму гатавала і, пэўна ж, мыла кашулі ды споднікі.Звычайна ў рацыянальна пабудаванай сістэме дзейнічае такое правіла: я даютабе ўсё для твайго бязбеднага існавання, але патрабую ад цябе працы. Убальшавіцкай і постбальшавіцкай сістэме “еўрапейскай” Беларусі ўсё наадварот: япатрабую ад цябе працы, але не гарантую табе бязбеднага існавання. Не

гарантаваўшы табе бязбеднага існавання, я патрабую ад цябе… Лепш непералічваць, што цяпер патрабуюць ад настаўніка ды выкладчыка тэхнікума ціВНУ.Калі кажуць, што ў настаўніцкай прафесіі нізкі прэстыж, дык праблема незводзіцца адно да матэрыяльнага становішча, пра якое пісаў Ленін. Праблема ўтым, што настаўнік бездапаможны перад сістэмай. Ён не можа паставіць вучнюацэнку, якая б адпавядала сапраўднаму ўзроўню яго ведаў, ён не можа даць ямузаданне на лета, пакінуць на другі год… Ужо і студэнтаў у нас нельга пакідаць з“хвастамі” ды выключаць з ВНУ. Дармо, што яны не ходзяць на лекцыі іпрактычныя заняткі, не чытаюць у неаўдыторны час. Педагог бездапаможныперад няздарамі, гультаямі і нахабамі ды перад іх бацькамі. Мусячы выводзіцьпатрэбныя начальству балы, забяспечваючы патрэбныя начальству паказчыкі,педагог становіцца хлусам і пасмешышчам у вачах няздараў, гультаёў і нахабаў дыіх бацькоў. І ў пасмешышча, у вартага жалю чалавечка ён ператвараецца, калізмушаны хадзіць па дамах і кватэрах, выслухоўваць лаянку не заўсёды цвярозыхбацькоў, складаць усякія паперкі.Я не хацеў бы ўлазіць у палітыку, хацеў бы ўсё звесці да сацыяльных імаральных праблем. Але… Дакладна ведаю, што ў савецкі час настаўнікаў нелюбілі за прапаганду атэізму, асабліва тых двурушнікаў, хто таемна хрысціўдзяцей і нават не абыходзіўся без фарбаваных яек на Пасху. Не любілі за хлуснюпра “самы перадавы на свеце лад”, пра “самае шчаслівае жыццё”, пра “самуюперадавую навуку” і да т. п. Цяпер прапагандаваць атэізм ад педагогаў непатрабуюць, але многія з іх мусяць крывадушнічаць, хлусіць і апавядаць сваімвучням пра “беларускую мадэль”, “сацыяльна арыентаваную дзяржаву”, пра“мудрую палітыку”… не, не КПСС, а “ўсенароднавыбранага”. А яшчэ мусяцьсядзець у выбарчых камісіях і таксама крывадушнічаць і хлусіць. Аледэпалітызацыяй навучальных устаноў у нас і не пахне. Амаль усё як пры КПСС.…Шкада, што Бацькаўшчыну, уцякаючы ад гэтай “мадэлі”, тысячамі пакідаюцьмаладыя людзі.Шкада, што некаторыя маладыя развітваюцца з гэтым няўтульным светам.Мяккім пухам Табе зямля, Арцёме.Анатоль Сідарэвіч.29 жніўня 2019 г.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме