13:15 14.08.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Лідар сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў пераехаў з Магілёва ў Мінск

Найбліжэйшым часам старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў пераедзе ў Мінск. А пакуль вымушаны часова прасіць прытулку. Справа ў тым, што палітык прадаў сваю трохпакаёвую кватэру ў Магілёве і набыў у сталіцы.

Новая кватэра Ігара Барысава знаходзіцца ў Сцяпянцы, на ўскраіне Мінска.

Праўда, новая кватэра — без аздаблення, таму наперадзе рамонт, значную частку якога будзем рабіць самі. А пакуль на лецішчы ў сваякоў жывём. Вырашылі не траціць лішнія сродкі, а прытуліцца ў родных да пераезду. У Мінску мы ўжо нават дамовіліся, у якую школу старэйшая дачка Ялінка пойдзе. Малодшай дачцэ ў школу пакуль рана — ёй толькі два гады».

«Народная воля»

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме