09:01 16.04.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу шматдзетнай магіляўчанкі
Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу шматдзетнай магіляўчанкі
Алена Крэнь, якая атрымала штраф за ўдзел у «Маршынедармаедаў», абскардзіць рашэнне беларускіх судоў на міжнародным узроўні.
АленуКрэнь, якая выхоўвае чацвярых дзяцей, на штраф у 10 базавых велічынь за актыўны ўдзел у Маршы недармаедаў. Жанчына не пагадзілася з гэтым рашэннем і абскардзіла яго, аднак касацыйны суд пакінуў штраф у сіле.
На думку Крэнь, яна нічога супрацьпраўнага не здзейсніла, паколькі не парушыла сваімі дзеяннямі грамадскі парадак, правы і свабоды іншых асоб.
Здымак – Аляксандр Бураков, Deutsche Welle
–Суддзяіміліцыянты груба парушылі мае правы, якія гарантуюцца Канстытуцыяй – на свабоду мітынгаў, на свабоду выказвання меркавання, а таксама права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi,– заяўляла АленаКрэнь.
Жанчына спаслалася на міжнародныя прававыя дакументы, у тым ліку міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікаваны Беларуссю:
–Суддзя суда Ленінскага раёнаКасцюкі супрацоўнікі МУС незаконна праігнаравалі прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, усталяваны спецыяльным Законам “Аб міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь».
Сумесна з праваабаронцам БарысамБухелем Алёна падрыхтавала скаргу і яе ў канцы мінулага снежня ў Камітэт па правах чалавека ААН.
14 красавіка прыйшло паведамленне з КПЧ – скаргу Крэнь прынялі і зарэгістравалі пад нумарам 3173/18. Яе перанакіравалі беларускім уладам, каб тыя выказалі сваю пазіцыю.
Барыс Бухель не сумняецца ў канчатковым поспеху, паколькі скаргі беларусаў на парушэнне свабоды мірных сходаў практычна заўсёды прызнаюцца абгрунтаванымі і задавальняюцца КПЧ.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 апреля 2024
« | Апрель 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 |