10:15 22.02.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

КАНФЕРЭНЦЫЯ МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП

21 лютага 2021 г. адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Старшынёю абласной арганізацыі выбраны Юрый Грынявецкі (г. Бабруйск), яго наменікам стаў Дзмітрый Еўстратаў (Магілёўскі раён), пасаду скарбніка арганізацыі заняла Святлана Кляцко (г. Магілёў).

Сябрамі Магілёўскага абласнога камітэта выбраны Павел Ганчароў (Крычаўскі раён), Наталля Якімавец (Клічаўскі раён), Іна Яўсеева (г. Магілёў) і Святлана Каліновік-Бушынская (г.Бабруйск).

Канферэнцыя выбрала таксама рэвізійную камісію Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП. Яе кіраўніком стала Людміла Яскевіч (г. Магілёў). У склад рэвізійнай камісіі таксама ўвайшлі Мікалай Залозны (г. Магілёў) і Аляксей Калеснікаў (г. Бабруйск).

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме