21:45 09.12.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

КАНФЕРЭНЦЫІ РАБОЧАЙ ГРУПЫ “ЖАНЧЫНЫ БСДП”

Ілюстрацыйнае фота

КАНФЕРЭНЦЫІ РАБОЧАЙ ГРУПЫ “ЖАНЧЫНЫ БСДП”

9 снежня адбылася Мінская гарадская канферэнцыя рабочай групы “Жанчыны БСДП”.

Удзельніцы канферэнцыі заслухалі справаздачу каардынатаркі Мінскай гарадской рабочай групы “Жанчыны БСДП” Марыі Рудакоўскай і выбралі яе на другі тэрмін.

Намесніцамі каардынатаркі сталі Таццяна Бурая і Таццяна Дзямбіцкая.

Таксама адбыліся выбары прадстаўніц на агульнапартыйную канферэнцыю рабочай групы “Жанчыны БСДП”, якая прызначана на 22–23 снежня г. г.

***

9 снежня адбылася Мінская абласная канферэнцыя рабочай групы “Жанчыны БСДП”.

Каардынатаркай Мінскай абласной рабочай групы “Жанчыны БСДП” выбрана Лілія Мітрафанава.

Выбраны таксама намесніцы каардынатаркі. Імі сталі Наталля Гарачка і Нэлі Шлойда.

Акрамя таго, удзельніцы канферэнцыі выбралі прадстаўніц на агульнапартыйную канферэнцыю рабочай групы “Жанчыны БСДП”.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме