17:00 09.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Гісторыя як міф і як навука. ч.1

Што такое гісторыя: навука ці збор легендаў, паданняў і баек пра мінулае? Спрэчкі на гэты конт будуць ісці да тае пары, пакуль кожны факт мінуўшчыны не знойдзе свайго бясспрэчнага пацверджання. І гэта адбудзецца(калі ўвогуле адбудзецца) вельмі няхутка.Гісторыю як навуку сталі вывучаць і пісаць(кожны -- па-свойму), а таксама выбарачна падаваць і выкладаць як факты мінулага, а не легенды і байкі, пачынаючы толькі недзе з другой паловы 18-га стагоддзя.Таму ўжо не выклікае ніякага здзіўлення імкненне кожнага правіцеля і кожнай улады ў той ці іншай краіне перапісаць гісторыю на свой лад. Пры гэтым даходзіць да таго, што перакручваюцца не толькі ўжо вядомыя і зафіксаваныя факты і падзеі мінулага, але і прыдумляюцца новыя.Гісторыя, якую мы маем і вывучаем сёння, з большага прыдумвалася прыдворнымі асобамі з атачэння таго ці іншага ўладара-правіцеля.І такім чынам з падачы прыдворных летапісцаў перадаваліся з пакалення ў пакаленне як сапраўдныя падзеі, так і байкі гістарычнага мінулага. А потым усё разам тыражавалася як пісьмова( надпісамі на камянях, на папірусных аркушах і г.д. -- і да напісання на паперы і электронных носьбітах інфармацыі) , так і вусна шляхам пераказаў усялякіх легендаў і казак. Пачатак фармавання гістарычнай навукі.Толькі ў 18-м стагоддзі ў Еўропе і ў іншых частках свету распачаўся працэс фармавання сучасных нацыяў. А з ім пачала фармавацца навука гісторыя. Яна фармавалася замест легенд, казак і паданняў. Але ў кожнай краіне і кутку свету на свой лад, г.зн. усё адно суб'ектыўна, падчас ігнаруючы відавочныя і вывучаныя факты і знойдзеныя артэфакты. Усё, што было ў наяўнасці да пачатку 18-га стагоддзя -- спрэс казкі і байкі пра таго або іншага правіцеля далёкага і не вельмі далёкага мінулага. Як правіла, гэта цары, фараоны, жрацы, шаманы ды іншыя як сапраўдныя, так і падчас прыдуманыя персанажы людзей і звышчалавекаў. Летапісы тых часоў апавядаюць пра падзеі, што з імі звязваліся.Рэлігія як падаснова ўсёй гістарычнай навукі.Хрыстос, самы першы Будда і іншыя будды, розныя прарокі ды іншыя людзі -- гэта ўсё гістарычныя персанажы, якія з вялікай верагоднасцю жылі і кіравалі людзьмі на пэўнай тэрыторыі ў пэўны гістарычны час. Кожны правіцель кожнай гістарычнай эпохі імкнуўся прапаведаваць свайго "цара-бога" не толькі на сваім кавалку Зямлі, але і па-за яго межамі.У Еўропе і на Блізкім Усходзе ў часы Старажытнага Рыма асабліва адзначыліся прапаведнікі-семіты рымскай усходняй правінцыі Юдэі. Яны ўзнеслі свайго мясцовага правіцеля з мястэчка Назарэт Ісуса Хрыста, які жыў на мяжы нашай эры, да ўзроўню чалавека-бога. А сабе потым прыдумалі іншую рэлігію і філасофію жыццёвага выжывання -- юдаізм.Ісус Хрыстос -- гэта ў старажытнарымскай правінцыі Юдэі, на мяжы нашай эры. А вось прарок Магамет(Мухамед) -- гэта ўжо ў Азіі. І на некалькі стагоддзяў пазней, ужо пасля распаду Рымскай імперыі, а таксама некалі магутных Персіі і Вавілона.Прапаведнікі чалавека-бога Ісуса Хрыста ва ўсіх яго адценнях дзейнічалі і на Усходзе, і ў Сярэдняй Азі, і ў Індыі... Але ўцюхаць мясцовым народам і іх кіроўнай эліце Ісуса Хрыста ў якасці Бога ім не ўдалося.У Кітаі, Карэі, ў Індыі прапаведнікаў "сына Божага Ісуса Хрыста" або выганялі, або каралі смерцю за "пасяганне на мясцовыя жыццёвыя ўстоі і традыцыі".На працягу стагоддзяў (ці тысячагоддзяў?) існавання чалавецтва людзі, набліжаныя да правіцеля на той ці іншай тэрыторыі Зямлі(шаманы, "прарокі" ды інш.) стваралі сабе і навакольным людзям таго ці іншага Бога ці багоў. І такім чынам ў грамадскай свядомасці насельнікаў пэўных тэрыторый Зямлі ствараўся і перадаваўся з пакалення ў пакаленне той або іншы Бог і яго вобраз. Беларусы, як і іншыя цывілізаваныя нацыі і народы, у пераважнай бальшыні сваёй зараз не вераць у Бога. Але, тым не менш, даволі вялікая частка людзей намінальна лічаць сябе хрысціянамі. Бо маюць у сваёй падсвядомасці тысячагадова насаджаны гвалтам, крывёю і агнём вобраз Бога ў выглядзе прыйшоўшага на Зямлю богачалавека Ісуса Хрыста. Так бы мовіць, Ісуса Хрыста як чалавека-Бога, які, калі ў яго паверыць, можа збавіць людзей ад усіх здзейсненых імі дрэнных і вельмі дрэнных учынкаў (злачынстваў). І тым самым паспрыяе ўратаванню іх "нябеснага" жыцця пасля фізічнай смерці на Зямлі. Сучасныя людзі маюць таксама ў якасці божага вобразу і адпаведнай яму рэлігіі прасветленных і пранізаных асаблівым "духам" людзей -- Буддаў. Галоўным сярод іх лічыцца Будда Шакьямуні. Буддызм сёння з'яўляецца трэцяй па колькасці прыхільнікаў сярод людзей монатэістычнай рэлігіяй.А вось другой сярод іх з'яўляецца мусульманская рэлігія -- самая позняя, а, значыць, і самая маладая сярод сусветных монатэістычных рэлігій. І ў ісламе, згодна некаторым тлумачэнням, ёсць месца і Ісусу Хрысту -- у выглядзе прарока Ісы...А яшчэ сённяшнія людзі ў розных кутках Зямлі ў залежнасці ад ступені свайго развіцця вераць у сотні іншых багоў, "духаў" і г.д. І ўсё гэта існуе з-за страху чалавека перад смерцю, з-за яго няспынных пошукаў сэнсу жыцця. І, вядома, ва ўгоду сваім правіцелям-палітыкам, што ўладараць на тым ці іншым кавалку Зямлі. З гэтага пункту гледжання любая рэлігія -- найвялікшае зло для чалавецтва, аснова амаль усіх войнаў паміж рознымі народамі, тэрарыстычных актаў ды іншых жахлівых праяваў паводзінаў хомасапіенса, якія могуць спарадзіць канфлікт цывілізацый.Са старажытных часоў атачэнне правіцеля, г.зн. адданыя яму заможныя і больш разумныя людзі -- так званыя "прарокі", жрацы, шаманы ды інш., а насамрэч -- прапаведнікі-ідэолагі правіцеля забяспечвалі разам з яго узброенай аховай непахіснаць яго ўлады. Улада правіцеля сцвярджалася як дар і воля Бога.Часам і сам правіцель на той або іншай тэрыторыі абвяшчаў сябе Богам, нашчадкам ці пасланцом ад Бога. І вось такі падыход да свайго жыцця сцвярджаўся ў галовах людзей з года ў год, з веку ў век. І не толькі з дапамогай слова, але й Закона і жорсткай сілы.Сцвярджэнне адбывалася праз войны і гвалт, праз распяцце на крыжы і праз гільятыну, праз адсяканне галавы і спальванне людзей на вогнішчы, праз пасадкі на кол і закідванне камянямі... Дзікунскімі, вычварнымі спосабамі правіцелі на той або іншай тэрыторыі насаджалі сваю уладу. Уладу над іншымі людзьмі праз страх з выкарыстаннем жорсткай сілы і рэлігійнага цемрашальства.Хрысціянства, мусульманства, у меншай ступені буддызм ды іншыя рэлігіі і веравызнанні тармазнулі развіццё чалавечай цывілізацыі і навукі на сотні гадоў. Каб не рэлігійнае цемрашальства -- электрычнасць, інтэрнэт, айфоны ды айпады з'явіліся б на тысячу гадоў раней.З-за страху перад смерцю і па іншых прычынах рэлігійнае цемрашальства трывае сярод людзей і дагэтуль. Асабліва агрэсіўна паводзяць сябе зараз прадстаўнікі самай позняй і самай маладой з сусветных рэлігій -- ісламу.Як ужо зазначалася вышэй, усё гэта можа спарадзіць на Зямлі канфлікт цывілізацый і нават знішчыць чалавецтва. Калі, вядома, разумныя палітыкі цывілізаваных краінаў не адумаюцца. І рашуча, праз Закон і Канстытуцыю не забароняць будаўніцтва новых мячэцяў, цэркваў ды іншых культавых рэлігійных будынкаў. Хаця б па прыкладу Швейцарыі.Заканчэнне будзе.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме