13:39 18.07.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Чаму не рэгіструюць раённую суполку БСДП? (+фота)















Чаму не рэгіструюць раённую суполку БСДП? (+фота)

Сход у Рэчыцы 16 ліпеня
Сход у Рэчыцы 16 ліпеня

У Рэчыцы цягам трох месяцаў адбыўся ўжо трэці Устаноўчы сход раённай суполкі БСДП з мэтай надалей зарэгістравацца і атрымаць юрыдычны статус. Паводле Статуту партыі, дзеля гэтага патрэбна правесці сход, зацвердзіць рашэнне ў Прэзідыуме партыі і атрымаць рэгістрацыю ў Мінюсце. Перашкоды на шляху рэгістрацыі раёнкі ўзніклі на ўзроўні кіраўніцтва партыі, а не традыцыйна Мінюста, які, які вядома вельмі неахвотна рэгіструе партыі і грамадскія аб’яднання. Менавіта кіраўніцтва партыі – Прэзідыум ужо два разы, як мяркуюць партыйцы ў Рэчыцы, па надуманым прычынам адмаўляе прызнаваць легітымным Устаноўчы сход раённай арганізацыі БСДП. Першы сход кіраўніцтва палічыла неправамоцным, тлумачыць рэчыцкія актывісты, бо мясцовыя партыйцы паведамілі пра сход не за тры дні, а за два дні да яго правядзення, другі сход таксама не прызналі, бо, нібыта, адзін з партыйцаў, якога прызначылі на сходзе на кіруючую пасаду, афіцыйна не сябра партыі.

“Гэта палкі ў колы з боку кіраўніцтва партыі, каб не рэгістраваць нашу арганізацыю, - каментуе сябра БСДП з Рэчыцы Алег Шабетнік. - У рэспубліцы няма прэцэдэнту каб сабралася арганізацыя, якая хоча зарэгістравацца, і ёй кіраўніцтва ўласнай партыі адмовіла. Калі мы зарэгіструем нашу арганізацыю мы станем больш абароненымі, нас не змогуць выключыць з партыі, напрыклад, бо ў Вітэбску ў нас праблема, дзе па надуманым прычынам кіраўніцтва партыі спрабуе выключаць людзей з партыі. На апошнім з’ездзе фактычна была ліквідавана абласная вітэбская арганізацыя – там зараз няма кіраўніцтва, няма нічога. Гэта было зроблена каб на з’ездзе старшыня партыі Ірына Вештард змагла выйграць выбары ў свайго суперніка Ігара Маслоўскага. 11 дэлегатаў не былі дапушчаны да з’езда, якія былі супраць Вештард, таму кіраўніцтва знішчыла цэлую арганізацыю. Мы хочам захаваць нашу партыю, людзей, якія не працуюць адцясніць і даць ахвотным магчымасць займацца актыўна палітычнай дзейнасцю.

Алег Шабетнік

Алег Шабетнік і Алена Лянкевіч

Усе мерапрыемствы, якія мы ладзім у вобласці, кіраўніцтва партыі не бачыць. Партыя ў цэлым – гэта кіраўніцтва і некалькі набліжаных да яго чалавек, яны фактычна кіруюць партыяй і робяць тое, што яны хочуць. А рабіць яны нічога не хочуць па сутнасці. Ім дастаткова правесці ЦК, З’езд, Прэзідыум і ўсё. За часамі кіраўніцтва Ірынай Вештард нічога не адбывалася, ніводнай масавай акцыі не было. Ці патрэбна такая партыя ў апазіцыі, калі яна нічога не робіць? Мы з аднапартыйцамі ў Рэчыцы на мінулых мясцовых выбарах правялі ў выканкам 39 кандыдатаў у дэпутаты на 40 акругаў. На наступныя выбары прэзідэнцкія мне ад партыі не далі аніводнага накіравання для назіральнікаў. Я лічу, што ёсць нейкая змова нашага кіраўніка партыі Ірыны Вештард з уладай. На парламенцкіх выбарах зноў такі была праблема сабраць ЦК каб вылучыць назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Я сам абтэлефаноўваў усіх сваіх знаёмых - сябраў ЦК, слёзна прасіў каб яны прыехалі, правялі ЦК, каб яны далі накіраванні людзям назіраць на выбарах”.

“У нас у партыі сітуацыя расколу: ёсць партыйцы, якія нічога не робяць, толькі выконваюць фармальныя працэдуры, - кажа сябра БСДП з Рэчыцы Алена Лянкевіч, - для іх галоўнае пратакол і коска, калі коска стаіць не там - значыць пратакол ужо не сапраўдны, а ёсць людзі, якія прагнуць дзейнасці, якія хочуць каб ідэі сацыял-дэмакратыі былі ў краіне лідуючымі, але ім не даюць. Такім чынам, партыя падзялілася на тых хто ратуе за справу і тых, хто ціха сядзіць як мышы пад мяцёлкай каб іх не чапалі”.

Алена Лянкевіч

Кіраўнік БСДП Ірына Вештард катэгарычна адрынае ўсе абвінавачванні ў прадузятасці да партыйцаў з Рэчыцы і тлумачыць непрызнанне двух Устаноўчых сходаў раёнкі выключна парушэннем з іх боку фармальных працэдур і нормаў Статуту партыі:

“Няма аніякай перадузятасці стасоўна рэчыцкай суполкі. Яны парушылі Статут партыі. У Гомельскай вобласці няма аніводнай зарэгістраванай суполкі, таму партыйцы падпарадкоўваюцца непасрэдна Прэзідыуму. Паводле Статуту партыі БСДП, Прэзідыум павінны прыняць рашэнні аб правядзенні Устаноўчага сходу раённай арганізацыі. Але так не здарылася, яны нам нават не

паведамілі, што маюць намер яго праводзіць, і кіраўніцтва партыі пра сход даведалася з сацыяльных сетак. Гэта парушэнне. Што тычыцца другой адмовы прызнаваць правамоцным сход, намеснік старшыні партыі Анатоль Сідарэвіч яшчэ пасля першага сходу паведамляў Алегу Шабетніку пра тое, што сп.Няфёдаў не сябра партыі, а яны насуперак Статуту прызначаюць яго на адну з кіруючых пасад – рэвізорам. Гэта прамое парушэнне Статуту партыі.

Я лічу, што Алег Шабетнік часам паводзіць сябе вельмі непрыгожа, выдае грубыя характарыстыкі: “нічым не займаюцца”, “разбураюць”. Ёсць у нас у арганізацыі людзі, якія і па поваду і без поваду кажуць нешта ганебнае пра кіраўніцтва, наўмысна ствараюць канфлікты. Я не была на сходзе ў Рэчыцы і ніхто з намеснікаў не быў, бо спачатку Шабетнік няхай набярэцца адвагі, розуму і няхай папросіць прабачэнне за свае паводзіны, бо ён не проста некарэктна выказваецца, а сапраўды апускаецца да ўзроўню абразаў - брудных і брыдкіх. Не лічыць сваім абавязкам прыкладаць факты і доказы, кажа агульныя словы”.

“На маю думку не варта рабіць публічныя партыйныя разборкі, ці дакладней - гэта можа быць апошні спосаб вырашыць спрэчныя пытанні ў партыі, калі ўжо вычарпаны ўсе ўнутрыпартыйныя механізмы ўплыву на кіраўніцтва ці асобных сябраў, - каментуе намеснік партыі АГП з Гомля Васіль Палякоў. - Павінны быць нейкія доказы, абгрунтаванні, бо ў большасці выпадкаў атрымліваецца, што прэтэнзіі неабгрунтаваныя. Усё робіцца на падставе Статуту і закону “Аб палітычных партыях”. Калі нешта не так робіцца ў партыі, існуе рэвізійны орган, які мае паўнамоцтвы праверыць любое рашэнне на прадмет адпаведнасці Статуту, і трэба выкарыстоўваць гэту працэдуру. Але канешне ёсць такія сітуацыя, калі ў межах партыі немагчыма нешта зрабіць, і я дапускаю што ў такіх выпадках можна звярнуцца да СМІ і шырокага грамадства, але - гэта апошні крок, які варта рабіць. У нас на жаль, шмат выпадкаў, калі спачатку звярталіся са спрэчнымі пытаннямі ў СМІ і грамадскасці”.

Яўген Жукаў

А. Няфёдаў

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме