17:00 22.10.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

БСДП прапануе ўключыць у новы склад Цэнтрвыбаркама сваіх прадстаўнікоў

БСДП прапануе ўключыць у новы склад Цэнтрвыбаркама сваіх прадстаўнікоўТакое рашэнне было прынята 21 кастрычніка 2020 г. на пасяджэнні Прэзідыума партыі.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць, што для выхада з палітычнага крызіса неабходна правядзенне не толькі новых свабодных і справядлівых выбараў у адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ, аднак і новы склад Цэнтрвыбаркама.
БСДП рэкамендуе ўключыць у новы склад ЦВК ад БСДП наступных сябраў партыі: Мечыслава ГРЫБА, Міхаіла ПАСТУХОВА, Алега ВОЛЧАКА і Паўла ЗНАЎЦА.
БСДП рэкамендуе іншым дэмакратычным партыям вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад Цэнтрвыбаркама.
БСДП звяртаецца да Прэзідыумаў абласных (Мінскага гарадскога) Саветаў дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў з просьбай падтрымаць кандыдатуры вылучаныя ў склад ЦВК сябраў БСДП.
Усе прапанаваныя ў склад ЦВК сябры БСДП маюць юрыдычную адукацыю, двое з іх з’яўляюцца заслужанымі юрыстамі Рэспублікі Беларусь, трое з іх раней былі дэпутатамі.

Прэс-служба БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме