13:46 10.04.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ААТ “Стужка” адмовілася спыніць вытворчасць “георгіеўскай стужкі”

Старшыня Ленінскай арганізацыі БСДП (Грамада) Дзмітрый Люнтаў звярнуўся да кіраўніцтва ААТ “Стужка” з просьбай “устрымацца ад выпуску правакацыйнай і неадназначна ўспрымаемай у Беларусі “георгіеўскай стужкі”.

“Неўзабаве будзе святкавацца 9 траўня – Дзень Перамогі. Традыцыйна ваша прадпрыемства выпускае стаўшую папулярнай так званую “георгіеўскую стужку”, якую масава выкарыстоўваюць прарасійскія арганізацыі Беларусі, сепаратысты Данбаса і іншыя імперска-шавінісцкія сілы Расіі ў сваіх мэтах, прапагандуючы і пашыраючы ідэі так званага “рускага міра”, – гаворыцца ў лісце Люнтова да генеральнага дырэктара ААТ “Стужка” Аляксандра Пятрова.

Актывіст піша, што ў апошнія гады “традыцыя вешаць “георгіеўскую стужку” на антэны аўто, на люстэркі, на заплечнікі, завязваць імі касічкі, вешаць іх на запясці і засоўваць іх пад вяровачкі стрынгаў стала вычвурнай модай, сапсаванай падзеямі на Данбасе, калі прарасійскія баевікі і тэрарысты ў якасці знаку адрознення пачалі выкарыстоўваць гэты сімвал, змагаючыся нібы з украінскай “хунтай”.

“У Беларусі, як рэакцыя на ўсё гэта, быў прыдуманы ўласны сымбаль Перамогі – бутаньерка на фоне колераў дзяржаўнага сцяга, якую пачалі выкарыстоўваць масава. Гэты сімвал мае стаўчую канатацыю і станоўча ўспрымаецца беларусамі”, – упэўнены актывіст. Ён просіць кіраўніцтва “Стужкі” ўстрымацца ад выпуску “правакацыйнай і неадназна ўспрымаемай у Беларусі прадукцыі ў выглядзе “георгіескай стужкі”, якая не аб’ядноўвае, а раз’ядноўвае беларусаў і прымушае іх дзяліць на сваіх і чужых”. “Таксама прашу вас выняць з продажу ўсе “георгіеўскія стужкі”, якія маюцца ў продажы сеткі вашых крам на ўсёй тэрыторыі Беларусі”, – гаврыцца ў звароце.

У сваю чаргу гендырэктар Пятроў, адказваючы на беларускамоўны зварот Люнтова па-руску, адзначае, што згаданую бутаньерку распрацавала менавіта яго прадпрыемства ў 2015 годзе, і вырабляе іх штогод больш за 200 тысяч штук. “Што тычыцца вытворчасці “георгіеўскай стужкі”, то яе, як і ўвесь астатні асартымент, мы выпускаем рэгулярна згодна заявак нашых пакупнікоў. ТАА “Стужка” заработала імідж надзейнага партнёра і дабрасумленнага пастаўшчыка. Таму, нягледзячы на вашу просьбу, мы не будзем перарываць пастаўкі данай стужкі нашым пакупнікам, бо не лічым, што вытворчасць “георгіеўскай стужкі” абражае гонар і памяць нашых продкаў, прымаўшых удзел у Вялікай Айчыннай вайне”, – піша Пятроў.

Ён параіў Дзмітрыю Люнтову, калі яго абражае, як некаторыя грамадзяне выкарыстоўваюць “георгіеўскую стужку”, праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і правесці з імі тлумачальную і выхаваўчую работу.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме